Варанаўчане прынялі ўдзел у адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”

изображение_viber_2023-08-26_17-37-58-711.jpg
Прыгожай душэўнай песняй парадаваў гасцей свята народны ансамбль народнай песні “Зараніца”. Даспадобы гледачам прыйшлося і выступленне ўзорнага ансамбля танца “Радунскія салавейкі”. Абодва калектывы ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел у фестывалі.

Заглядвалі святкуючыя і на падворак да нашых майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. І на ручнікі з беларускімі лялькамі палюбавацца, і сувеніры на памяць прыдбаць.

изображение_viber_2023-08-26_17-01-31-695.jpg

изображение_viber_2023-08-26_17-00-37-938.jpg

изображение_viber_2023-08-26_17-01-15-828.jpg

изображение_viber_2023-08-26_17-01-01-219.jpg

изображение_viber_2023-08-26_17-01-22-544.jpg