У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Славім культуру, славім раён”
Сёння ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Славім культуру, славім раён”. Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Надзея Сцяпура і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Жамайтук наведалі цэнтр, каб убачыць разнастайныя работы мастака і майстара разьбы па дрэву Дзмітрыя Лялько, майстрыцы Галіны Мялько, Раісы Маскалёвай, Валянціны Межва, Ларысы Самошкінай і інш. Прыгажосць вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці прываблівае вока наведвальнікаў.