Да 80-годдзя вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Новым замку створана выстава

Да 80-годдзя вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Новым замку створана выстава, на якой прадстаўлены рарытэтныя фатаграфіі, дакументы, друкаваныя выданні, вайсковы рыштунак савецкіх воінаў і памятныя медалі да юбілеяў вызвалення Беларусі.

Сярод экспанатаў – фотаздымкі, якія зрабіў на вуліцах Гродна 16 ліпеня 1944 г. фотакарэспандэнт газеты «Знішчым ворага» (3-га Беларускага фронту) Васіль Іванавіч Аркашаў. Франтавыя здымкі, зробленыя мужным фотакарэспандэнтам, – гэта ўнікальны летапіс вызвалення Гродна.

grodno-museum.by