Беларуская пісьменнасць — крыніца культуры і духоўнасці
Дзень беларускага пісьменства — адно з самых яркіх культурных святаў. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну павагі нашым продкам, якія ўнеслі лепту ў гісторыю развіцця айчыннай культуры: пісьменства і друку.
Да гэтага дня ў бібліятэках ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” прайшлі цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.
Агляды літаратуры “Дарога да святыняў” і “Ад славянскіх вытокаў” праведзены ў філіялах “Радунская гарпасялковая бібліятэка” і “Беняконская сельская бібліятэка-музей этнаграфіі”, на якім бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемстваў з біяграфіяй вялікага першадрукара Францыска Скарыны, з жыццём і дзейнасцю першых асветнікаў беларускай зямлі Ефрасінні Полацкай, Васіля Цяпінскім, Сымона Буднага, а таксама расказалі аб узнікненні і развіцці пісьменства і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі.
Канвелішская сельская бібліятэка для сваіх чытачоў арганізавала гістарычную гадзіну “Жывая спадчына” на якой удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў, пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі. Сваю эрудыцыю ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць, адказваючы на пытанні віктарыны “Пытанні старажытнасці – адказы сучаснасці”, удзельнічаючы ў конкурсе “Літаратурныя анаграмы”.
Гісторыка-літаратурны ўрок “Гісторыя беларускай кніжнасці” для вучняў Пагародзенскай сярэдняй школы праведзены ў філіяле “Пагародзенская сельская бібліятэка”. Алена Іосіфаўна расказала пра гісторыю беларускага пісьменства, пра знакамітых прадстаўнікоў кніжнай асветы, правяла віктарыну на веданне гісторыі беларускага пісьменства. Школьнікі пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе.
Да Дня беларускага пісьменства ў філіялах “Бастунская сельская бібліятэка-клуб” і “Больцінікская сельская бібліятэка” былі аформлены і дзейнічалі кніжныя выставы “Вітаем беларускую кнігу!”, “Беларускія асветнікі-першадрукары”. Чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі свята Дня беларускага пісьменства, бліжэй пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю беларускіх асветнікаў, з творамі для дзяцей і падлеткаў сучасных беларускіх пісьменнікаў. А таксама былі праведзены: гадзіна беларускай кнігі “Да вытокаў кніжнасці” (Тракельская СБ), урок грамадзянскасці “Мая зямля беларуская” (Гіркаўская СБ).
Метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”
В. КУЗЬМІЦКАЯ.
Фота з архіва бібліятэкі