Дзмітрый Хшаноўскі: “Свята хлебаробаў удалося на славу”
Дзмітрый Хшаноўскі, галоўны аграном КСУП “Гіркі”:
— Настрой ва ўсіх цудоўны. Адчуваецца, што мы на свяце хлебаробаў.
Вынік жніва, лічу, някепскі для гэтага года. Так, ёсць мінусы па ўраджайнасці ў параўнанні з 2022-м, ды мы поўнасцю забяспечылі патрэбнасць зерня ў гаспадарцы.
Уперадзе — восень, масавая пасяўная азімых культур, уборка кукурузы на зерне і сілас. Пасля заканчэння ўсіх работ можна будзе меркаваць, як склаўся для нас цякучы сельскагаспадарчы год.
А сёння віншую калег з “Дажынкамі”. Жадаю моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, дабрабыту ў сем’ях.