У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Славім культуру, славім раён”

Сёння ў  раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Славім культуру, славім раён”. Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Надзея Сцяпура і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў  Валянціна Жамайтук наведалі цэнтр, каб убачыць  разнастайныя работы  мастака і майстара разьбы па дрэву Дзмітрыя Лялько, майстрыцы Галіны Мялько, Раісы Маскалёвай, Валянціны Межва, Ларысы Самошкінай і інш. Прыгажосць вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці прываблівае вока наведвальнікаў.